Обучалка в Телеграм

Сусветная гісторыя Навейшага часу, 1945 год-пачатак ХХІ стагоддзе, 11 клас, Космач Г.А., Кошалеў У.С., Краснова М.А., 2012


Сусветная гісторыя Навейшага часу, 1945 год-пачатак ХХІ стагоддзе, 11 клас, Космач Г.А., Кошалеў У.С., Краснова М.А., 2012.

   У гэтым годзе вы прадоўжыце вывучэнне гісторыі Навейшага часу. Вам давядзецца разгледзець этап развіцця свету, які пачаўся пасля Другой сусветнай вайны.
Вучэбны дапаможнік складаецца з уводзін і чатырох раздзелаў. Ва «Уводзінах» даецца агульная характарыстыка развіцця пасляваеннага свету, якая дазваляе ўбачыць агульныя праблемы і тэндэнцыі, што вызначаюць сучасны этап яго гісторыі. У першых трох раздзелах разглядаецца развіццё асобных рэгіёнаў свету: ЗША і краін Еўропы; СССР і Расійскай Федэрацыі; краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. Улічваючы ўзрослую глабальную ўзаемазалежнасць усіх рэгіёнаў свету, у апошнім, чацвёртым раздзеле, разглядаюцца міжнародныя адносіны і праблемы, якія закранаюць увесь свет у цэлым.

Сусветная гісторыя Навейшага часу, 1945 год-пачатак ХХІ стагоддзе, 11 клас, Космач Г.А., Кошалеў У.С., Краснова М.А., 2012


Пачатак «халоднай вайны».
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны найбольшы ўплыў у свеце мелі дзве вялікія дзяржа-вы — СССР і ЗША. Сфарміравалася сістэма міжнародных адносін, якая характарызавалася расколам свету на варагуючыя грамадска-палітычныя сістэмы — сацыялістычную і капіталістычную. Супрацьстаянні і канфлікты паміж імі ўвайшлі ў гісторыю пад назвай «халоднай вайны», якая завяршылася распадам СССР і ўсёй сацыялістычнай сістэмы.

Яшчэ падчас Патсдамскай канферэнцыі 1945 г. у антыгітле-раўскай кааліцыі праявіліся рознагалоссі. ЗША сур’ёзна асце-рагаліся росту магутнасці Савецкага Саюза, які фактычна кантраляваў развіццё такіх краін Еўропы як Польшча, Чэхаславакія, Балгарыя, Югаславія, Румынія, Венгрыя, Усходняя Германія (з 1949 г. — Германская Дэмакратычная Рэспубліка (ГДР), Албанія. Захад імкнуўся не дапусціць пранікнення сацыялістычных ідэй за межы ўсходнееўрапейскіх дзяржаў. У 1946 г. у г. Фултан (ЗША) былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі У. Чэрчыль выступіў з прамовай, якая, як лічыцца, і паклала пачатак «халоднай вайны». Ён заклікаў да стварэння саюза краін, у першую чаргу Вялікабрытаніі і ЗША, для барацьбы з уплывам СССР. Манаполія ЗША на ядзерную зброю ў той час была важным фактарам міжнароднай знешняй палітыкі.

ЗМЕСТ.
Ад аўтараў.
Уводзіны.
§1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця краін свету пасля Другой сусветнай вайны.
Раздзел I. АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ ЗША I КРАІН ЕЎРОПЫ.
§2. Фарміраванне і крызіс«грамадства ўсеагульнага дабрабыту» ў краінах Захаду.
§3. Постіндустрыяльнае грамадства ў развітых краінах Захаду.
§4. Злучаныя Штаты Амерыкі.
§5. Федэратыўная Рэспубліка Германія і Германская Дэмакратычная Рэспубліка.
§б. Вялікабрытанія.
§7. Францыя.
§8. Італія.
§9. Краіны Паўночнай Еўропы.
§10. Краіны Усходняй Еўропы.
§11—12. Культура краін ЗІПА і Еўропы. Лад жыцця насельніцтва.
Урок абагульнення.
Раздзел II. ГІСТОРЫЯ СССР I РАСІЙСКАЙ ФЕДЭРАЦЫІ.
§13. СССР у 1945 — 1953 гг.
§14. СССР у 1953 — 1964 гг.
§15. СССР у сярэдзіне 1960-х — пачатку 1980-х гг.
§16. Распад СССР і ўтварэнне СНД.
§17—18. Расійская Федэрацыя і СНД.
§19. Навука і культура ў СССР і Расійскай Федэрацыі.
Урок абагульнення.
Раздзел III. КРАІНЫ АЗII, АФРЫКІ I ЛАЦIНСКАЙ АМЕРЫКІ.
§20. Распад каланіяльнай сістэмы.
§21. Кітай у 1945—1978 гг.
§22. Кітайская Народная Рэспубліка (1979 — 2012).
§23. Японія.
§24. Індыя.
§25. Краіны мусульманскага свету.
§26. Краіны Лацінскай Амерыкі.
Урок абагульнення.
Раздзел IV. МІЖНАРОДНЫЯ АДНОСІНЫ I ГЛАБАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ СВЕТУ.
§27. Фарміраванне біпалярнага свету (1945—1950-я гг.).
§28. Супрацьстаянне паміж Усходам і Захадам (1960—1970-я гг.).
§29. Міжнародныя адносіны ў 1980-я гг. пачатку XXI ст.
§30. Глабальныя праблемы чалавецтва.
Урок абагульнення.
Храналагічная табліца.
Гістарычны слоўнік.
Спіс рэкамендаванай літаратуры.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Сусветная гісторыя Навейшага часу, 1945 год-пачатак ХХІ стагоддзе, 11 клас, Космач Г.А., Кошалеў У.С., Краснова М.А., 2012 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-21 23:29:15