Чалавек і свет, Мая Радзіма-Беларусь, 4 класс, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 201

Чалавек і свет, Мая Радзіма-Беларусь, 4 класс, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 201.

   Мы з вамі адпраўляемся ў падарожжа па нашай краіне, імя якой — Беларусь. Вучэбны дапаможнік «Чалавек і свет. Мая Радзіма — Беларусь» будзе вашым правадніком у гэтай вандроўцы. З дапамогай яго і настаўніка вы даведаецеся пра гістарычнае мінулае і сённяшняе жыццё сваёй краіны. Вы зможаце адказаць на шматлікія пытанні: хто былі нашы продкі? Як яны жылі? У якіх гістарычных падзеях удзельнічалі? Хто яны, героі мінуўшчыны і сучаснасці нашай краіны? Якімі помнікамі архітэктуры, творамі літаратуры і мастацтва славіцца наша зямля і хто іх аўтары? Як звалася наша першая дзяржава і калі святкаваць дзень нараджэння Рэспублікі Беларусь?
Гістарычная спадчына нашай краіны вельмі багатая. Пазнаёміцца з ёю вам дапамогуць апавяданні, змешчаныя ў гэтым вучэбным дапаможніку.

Чалавек і свет, Мая Радзіма-Беларусь, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 2018


МЫ I НАШЫ СУСЕДЗІ.
Наша краіна размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы. Тэрыторыя Беларусі — сярэдняя па велічыні сярод еўрапейскіх краін. Яе плошча складае больш за 207 тысяч квадратных кіламетраў. Працягласць з поўначы на поўдзень — 560 кіламетраў. 3 захаду на ўсход — толькі на 90 кіламетраў большая, чым з поўначы на поўдзень.

Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўра-пейскіх транспартных шляхоў. Такое яе становішча спрыяе развіццю гандлёвых і культурных зносін з іншымі краінамі. А лёс нашага народа цесна пераплятаецца з лёсам народаў суседніх краін. Хто ж нашы суседзі? З Беларуссю мяжуюць Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія. Самая працяглая мяжа ў нас з Расіяй. Яна складае амаль 1000 кіламетраў.

Змест.
Да вучняў.
Як працаваць з вучэбным дапаможнікам.
1. Беларусь — мая Радзіма.
РАЗДЗЕЛ 1 ГЕАГРАФІЧНЫЯ І ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ АБ НАШАЙ РАДЗІМЕ.
2. Мы і нашы суседзі.
3. Нашы продкі.
4. Зямля блакітных рэк і азёр.
5. Наша Радзіма на гістарычнай карце.
6. «Стужка часу».
7. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны.
8. Як да нас прыйшла кніга.
РАЗДЗЕЛ 2 ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ Ў ПАДАННЯХ, ІМЁНАХ І ПАДЗЕЯХ.
9. Князёўна з трыма імёнамі.
10. Сын Рагнеды — Яраслаў Мудры.
11. Усяслаў Чарадзей.
12. Ефрасіння Полацкая.
13. У што верылі нашы продкі.
14. У абарону сваёй зямлі.
15. Пад сценамі старажытных замкаў.
16. Па якіх законах жылі нашы продкі.
17—19. Адкуль пайшлі назвы нашых гарадоў.
20. Пачынальнік кнігадрукавання.
21. У краіне майстроў і творцаў.
22. Ад батлейкі — да паланэза.
23. Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны.
24. Будаўніцтва новага жыцця.
25—26. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны.
РАЗДЗЕЛ 3 МАЯ СУЧАСНАЯ КРАІНА.
27. Багацце нашай краіны.
28. Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся.
29—30. Мінск — сталіца нашай краіны.
31. Сучасная Беларусь.
32. Дзяржаўны герб нашай краіны.
33. Сцяг беларускай дзяржавы.
Абагульненне.
Гістарычны слоўнік.
Асноўныя гістарычныя даты.
Дзяржаўныя святы.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Чалавек і свет, Мая Радзіма-Беларусь, 4 класс, Паноў С.В., Тарасаў С.В., 201 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2021-10-26 23:24:52