Обучалка в Телеграм

Беларуская літаратура, 8 класс, Лазарук М.А., Русілка В.І., Слесарава І.М., Рэпенка І.У., 2018


Беларуская літаратура, 8 класс, Лазарук М.А., Русілка В.І., Слесарава І.М., Рэпенка І.У., 2018.

   Наша пазнанне літаратуры працягваецца... Вы даведаліся пра асаблівасці літаратуры як мастацтва, пра яе месца сярод іншых відаў мастацкай творчасці. Вы таксама мелі магчымасць параўнаць творы мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, мастацкай літаратуры і навукі (гісторыі) і зразумець, што іх аўтары карыстаюцца словам, сродкамі мовы, але робяць гэта па-свойму, так, як дыктуюць законы таго ці іншага віду мастацтва ці пэўнай галіны навукі. Вам несумненна запомніліся творы пра герояў, якіх прырода надзяліла незвычайнымі здольнасцямі — талентам. Менавіта з такіх людзей і вырастаюць стваральнікі мастацтва: кампазітары, пісьмен нікі, артысты.

Беларуская літаратура, 8 класс, Лазарук М.А., Русілка В.І., Слесарава І.М., Рэпенка І.У., 2018


Дзяльба кабанчыка.
Ад аўтобуснага прыпынку Сцяпан не пайшоў на прасёлак, які кругам, паўз магільнік, вёў у вёску, а падаўся выганам, як бліжэй.

Таго выгану трыста крокаў, за ім — і матчын плот.
Нагою адкінуўшы ў плоце штыкеціну, якая вісела на адным цвіку, Сцяпан прасунуў у дзірку сумку, паставіў за плотам, за ёю бокам пралез сам. Штыкеціну прыладзіў на ранейшае месца, быц-цам веснікі1 зачыніў.

Снегу і тут, у вёсцы, ані парушынкі, як усю дарогу ад Мінска, ні на выгане, ні ў садзе, хоць пара б ужо легчы. Падумаўшы гэтак, Сцяпан пастаяў пад яблынькаю, агледзеў, галаву задраўшы, чорнае голле, сумнае без лісця і яблыкаў, абвёў вачыма чорную, падшэрх-лую, не сагрэтую снегам зямлю, па якой вецер расцягаў бурае па-курчанае лісце, раскатаў дробныя гнілякі-яблыкі. Падышоў да старой грушы-вінёўкі. Яшчэ грушы віселі, вышэй — гусцей, ды буйныя, жаўтлява-зялёныя, нават лісце трымалася, пажоўклае. Паставіўшы сумку на зямлю, Сцяпан падскочыў, груш не дастаў, але галіну зачапіў — дажджом сыпанулі.

Змест.
Дарагія васьмікласнікі!.
У ТРОХ АБЛІЧЧАХ РОДЫ МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ.
Рыгор Барадулін. Трэба дома бываць часцей.
Віктар Карамазаў. Дзяльба кабанчыка.
Тэма, ідэя і праблематыка мастацкага твора.
Аляксей Дудараў. Вечар (Скарочана).
Пытанні і заданні да раздзела.
ГОЛАСАМ ДУШЫ I СЭРЦА ЛІРЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.
Народныя песні.
Бяроза з лістом.
Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці.
Паралелізм.
«Я — сын сваёй зямлі, нашчадак беларусаў.». Грамадзянская лірыка.
Янка Купала. Спадчына.
Лірычны герой.
Максім Багдановіч. Слуцкія ткачыхі.
Пра верш «Слуцкія ткачыхі».
Сімвал.
Уладзімір Караткевіч. Беларуская песня.
«Пазнаць, знайсці сябе ў бязмежным.». Філасофская лірыка.
Максім Танк. Шчасце.
Генадзь Пашкоў. «Пазвоніць аднойчы вясна.».
Паэтычныя тропы.
Анатоль Вярцінскі. «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.».
«Ты мне вясною прыснілася.». Інтымная лірыка.
Максім Багдановіч. Раманс («Зорка Венера»).
Аркадзь Куляшоў. Бывай.
Пятрусь Броўка. Пахне чабор.
Паэтычны сінтаксіс.
«З прыродай зліўшыся душой.». Пейзажная лірыка.
Якуб Колас. «О, край родны, край прыгожы!.» (Урывак з паэмы «Сымон-музыка»).
Максім Багдановіч. «Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог.».
Міхась Башлакоў. Верасень.
Жанры лірыкі. Класічныя формы верша.
Максім Багдановіч. Санет («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца.»)
Анатоль Грачанікаў. «Свяці, кахання чыстая зара!.».
Максім Багдановіч. Трыялет («Калісь глядзеў на сонца я.»).
Данута Бічэль. «Лёгкія сняжынкі ў цішы.».
Пытанні і заданні да раздзела.
ПАВОЛЬНАЯ ПЛЫНЬ АПОВЕДУ ЭПІЧНЫЯ ЖАНРЫ.
Якуб Колас. Хмарка.
Пра твор Якуба Коласа «Хмарка».
Уладзімір Караткевіч. Паром на бурнай рацэ (Урывак з рамана «Нельга забыць»).
Генрых Далідовіч. Губаты.
Апавяданне і навела.
Васіль Быкаў. Жураўліны крык (Скарочана).
Пра аповесць «Жураўліны крык».
Аповесць.
Вобраз-характар у эпічным творы.
Пытанні і заданні да раздзела.
«ДЗВЮХ ПЛЫНЯЎ ВОЛЬНАЕ ЗЛІЦЦЁ» ЛІРА-ЭПІЧНЫЯ ЖАНРЫ.
Янка Купала. Магіла льва.
Паэма.
Аркадзь Куляшоў. Маці.
Балада.
Кандрат Крапіва. Ганарысты Парсюк.
Кандрат Крапіва. Дыпламаваны Баран.
Байка.
Алегорыя.
Пытанні і заданні да раздзела.
КАЛІ ХАРАКТАРЫ РАСКРЫВАЮЦЦА Ў ДЗЕЯННІ ДРАМАТЫЧНЫЯ ЖАНРЫ.
Янка Купала. Паўлінка.
Пытанні і заданні да раздзела.
Дадатак.
Даведнік пра аўтараў твораў, змешчаных у вучэбным дапаможніку.
Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў.
Спіс выкарыстаных крыніц.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Беларуская літаратура, 8 класс, Лазарук М.А., Русілка В.І., Слесарава І.М., Рэпенка І.У., 2018 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-12-21 00:19:32