Дарагія сябры! У IX класе вы ўзыдзеце на яшчэ адну прыступку ў пазнанні прыгожага пісьменства, а разам з ім і ў пазнанні жыцця.
Кніга, якую вы зараз трымаеце ў руках, адрозніваецца ад тых, па якіх вучыліся ў папярэдніх класах. Упершыню вы прыступаеце да вывучэння гісторыі беларускай літаратуры ад сівой мінуўшчыны да нашых дзён. Вас чакаюць цікавыя сустрэчы з творамі розных тыпаў культур (сярэдневяковай, рэнесансавай, Новага часу, ХХ стагоддзя). Уступіўшы праз тэксты розных эпох у дыялог з пісьменнікам, з культурай у самым шырокім сэнсе слова, вы зможаце адчуць непаўторнасць індывідуальнасці кожнага мастака слова, самабытнасць і ўнікальнасць роднай літаратуры.
![Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019 Беларуская літаратура, 9 клас, Праскаловіч В.У., Рагойша В.П., 2019](/img/knigi/ruslit/1369/136936.jpg)