Выяўленчае мастацтва, 4 клас, Шкуратава М.А., Лукашэвіч Ю.А., 2018

Выяўленчае мастацтва, 4 клас, Шкуратава М.А., Лукашэвіч Ю.А., 2018.

   Па гэтым вучэбным дапаможніку вы працягнеце знаёміцца з выразнымі сродкамі розных відаў выяўленчага мастацтва. На яго старонках вы знойдзеце інфармацыю пра тое, як выконваць кампазіцыі рознымі мастацкімі матэрыяламі.
Навучыцда аналізаваць ілюстрацыі вам дапамогуць умоўныя абазначэнні. Яны пазначаюць спосабы вырашэння выяўленчых задач (форма, прапорцыі, кампазіцыя, колер). Як вырашаюцда гэтыя задачы, павінен ведаць нават мастак-пачат-ковец. Дзякуючы набытым навыкам вы зможаце раскрыць сакрэты стварэння любога мастацкага твора.
Смела адкрывайце для сябе цудоўны свет мастацтва! Вучыцеся маляваць, ляпіць, канструяваць, бачыць усё вачыма сапраўднага мастака. I тады на творчым шляху ў вас не будзе ніякіх перашкод.

Выяўленчае мастацтва, 4 клас, Шкуратава М.А., Лукашэвіч Ю.А., 2018


ПРЫГАЖОСЦЬ НАВАКОЛЬНАГА СВЕТУ.
Якая цудоўная наша планета! Калісьці на Зямлі не было жывых істот. Праходзілі тысячагоддзі, паступова на ёй з’яўляліся расліны і жывёлы. Яны прыстасоўваліся да ўмоў навакольнага асяроддзя. Клапоцячыся пра сваё патомства, жывёлы ладзілі гнёзды, рылі норы, будавалі бярлогі. Першабытны чалавек пасяліўся ў пячорах. Пячоры доўгі час хавалі людзей ад холаду і спёкі, дажджоў і вятроў. Пазней чалавек навучыўся будаваць сабе жыллё з травы, галін дрэў і гліны. Гэтыя матэрыялы выкарыстоўвалі птушкі і звяры для будаўніцтва гнёздаў, норак, хатак. Але толькі чалавек вырабляў і выкарыстоўваў розныя прылады працы. Калі людзі навучыліся здабываць і падтрымліваць агонь, з’явіўся першы гліняны посуд. Збаны, місачкі і кубачкі, абпаленыя на агні, былі трывалымі, прыгожымі і лёгкімі.

3 тых часоў мінула шмат тысячагоддзяў. Чалавек навучыўся вырабляць трывалы будаўнічы матэрыял - цэглу і бетонныя пліты. 3 халодных пячор, сырых зямлянак і цёмных хат людзі паступова перасяліліся ва ўтульныя дамы. Будаўнічай справе нашы продкі вучыліся ў старэйшых членаў роду. Атрыманыя ад іх веды захоўвалі, набывалі новыя і перадавалі наступнаму пакаленню. Так наша зямля ператварылася ў казачны свет - утульны дом для кожнага.

ЗМЕСТ.
1. ПРЫГАЖОСЦЬ НАВАКОЛЬНАГА СВЕТУ.
Сучаснае аблічча гарадоў і вёсак Беларусі.
2. ЧАРОЎНЫ СВЕТ МАСТАЦТВА.
Свет мастацкіх інтарэсаў чалавека.
Віды выяўленчага мастацтва.
Мастацтва графікі.
Мастацтва жывапісу.
Мастацтва скульптуры.
Жанры выяўленчага мастацтва.
Мастацтва архітэктуры.
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.
3. МАЙСТЭРСТВА СТВАРЭННЯ МАСТАЦКІХ ВОБРАЗАЎ.
Шматаблічны свет мастацкіх вобразаў.
Школа мастацтва.
Адлюстраванне агародніны, садавіны, прадметаў побыту.
Адлюстраванне дрэў, будынкаў, транспартных сродкаў.
Адлюстраванне жывёл.
Адлюстраванне чалавека.
Адлюстраванне трупы людзей у руху.
Адлюстраванне партрэта.
Сакрэты майстэрства.
Дэкарыраванне прадметаў побыту.
Таямніцы кавалачка гліны.
Лепка рэльефу.
Лепка аб’ёмных аб’ектаў.
4. СВЕТ МАСТАЦКІХ ТЭХНІК.
Дзівосны свет мастацкіх тэхналогін.
Аплікацыя.
Трафарэт.
Манатыпія.
Загадкавы свет кропак, ліній і плям.
Выкананне нацюрморта (графітны аловак).
Выкананне пейзажа (графітны аловак).
Прывабны свет колеру, святла і ценяў.
Выкананне нацюрморта ў тэхніках «акварэль» і «гуаш».
Выкананне пейзажа ў тэхніках «акварэль» і «гуаш».
Выкананне шматпланавых сюжэтных
кампазіцый у тэхніцы «гуаш».
Таямнічы свет формаў, пластыкі і аб’ёму.
Выкананне скульптурнага рэльефу.
Выкананне аб’ёмных скульптурных кампазіцый.
Чароўны свет ажурных узораў.
Выцінанка.
Захапляльны свет цацак-самаробак і сувеніраў.
Выкананне рэльефных кампазіцый.
Выкананне падвесных канструкцый.
Выкананне аб’ёмных цацак.
5. АСНОВЫ КОЛЕРАЗНАЎСТВА.
Колеравы круг.
Гарманічнае спалучэнне колераў.
Спосабы афарбоўкі паперы.
Слоўнік мастацкіх тэрмінаў і паняццяў.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Выяўленчае мастацтва, 4 клас, Шкуратава М.А., Лукашэвіч Ю.А., 2018 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: ::


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2021-10-26 23:55:21