Обучалка в Телеграм

Працоўнае навучанне, Абслуговая праца, 7 клас, Сталярова С.І., 2015


Працоўнае навучанне, Абслуговая праца, 7 клас, Сталярова С.І., 2015.

   У гэтым годзе вы працягнеце знаёміцца з рознымі раздзеламі абслуговай працы, будзеце ўдасканальваць тэарэтычныя веды, практычныя ўменні, навыкі і набываць новыя.
Вы пачняце вывучэнне прадмета з раздзела «Асновы прыгатавання ежы», дзе працягнеце развіваць свае кулінарныя здольнасці. Для вывучэння вам прапанаваны матэрыял пра хімічны састаў ежы, пра сервіроўку стала да абеду, правілы карыстання сталовымі прыборамі. У вучэбным дапаможніку прадстаўлены цікавы асартымент кулінарных страў: стравы з агародніны, мяса, рыбы, першыя стравы. Вы пазнаёміцеся з асаблівасцямі гэтых вырабаў, патрабаваннямі да іх, правіламі прыгатавання і падачы. Тэарэтычны матэрыял змяшчае шмат карыснай і цікавай інфармацыі.

Працоўнае навучанне, Абслуговая праца, 7 клас, Сталярова С.І., 2015


Састаў харчовых прадуктаў.
Для жыццядзейнасці арганізма неабходны пажыўныя рэчывы. У дарослага чалавека харчаванне падтрымлівае жыццёвыя працэсы і ўзнаўляе энергетычныя запасы, зрасходаваныя на выкананне розных відаў работ. Для дзяцей пажыўныя рэчывы неабходны не толькі для жыццядзейнасці, але і для росту і развіцця арганізма. Яны маюць асаблівую патрэбу ў паўнавартасным і рацыянальным харчаванні, якое спрыяе гарманічнаму фізічнаму і разумоваму развіццю, павышае працаздольнасць, супраціўляльнасць арганізма да захворванняў. Непаўнавартаснае ці няправільна арганізаванае харчаванне запавольвае ў дзяцей рост, аслабляе іх арганізм, зніжае ўстойлівасць шкоднага ўплыву навакольнага асяроддзя.

У састаў харчовых прадуктаў уваходзяць неарганічныя рэчывы (вада і мінеральныя злучэнні) і арганічныя (бялкі, тлушчы, вугляводы, вітаміны).

Вада ўваходзіць у састаў усіх клетак і тканак арганізма. 3 яе ўдзелам адбываюцца кровазварот, дыхание, страваванне, рэгуляванне тэмпературы цела і іншыя жыццёвыя працэсы. Калі без ежы чалавек можа пражыць 30—40 дзён, то без вады толькі 3—4 дні. Вада трапляе ў арганізм з вадкасцю (чай, малако, сокі і інш.), першымі стравамі, цвёрдай ежай (садавіна, агародніна, мяса і інш.), а выводзіцца ныркамі, кішэчнікам, лёгкімі, праз скуру. Патрэба ў вадзе залежыць ад узросту, кліматычных умоў, фізічнай нагрузкі.

Змест.
Ад аўтараў.
Раздзел 1. АСНОВЫ ПРЫГАТАВАННЯ ЕЖЫ КУЛЬТУРА ХАРЧАВАННЯ.
§1. Састаў харчовых прадуктаў.
§2. Паніжэнне ўтрымання нітратаў і радыеактыўных элементаў у ежы.
§3. Сервіроўка стала да абеду.
РАБОТА 3 ПРАДУ КТ АМІ ХАРЧАВАННЯ.
§4. Агародніна ў харчаванні чалавека.
§5. Першасная апрацоўка агародніны.
§6. Цеплавая апрацоўка агародніны.
§7. Вострыя прыправы і спецыі.
§8. Салаты з агародніны.
§9. Першыя стравы.
§10. Мяса ў харчаванні чалавека.
§11. Асаблівасці разроблівання і апрацоўкі мяса.
§12. Стравы з мяса.
§13. Рыба ў харчаванні чалавека.
§14. Морапрадукты.
§15. Стравы з рыбы.
БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ КУХНЯ.
§16. Традыцыйная беларуская кухня.
Раздзел 2. АПРАЦОЎКА ТЭКСТЫЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ.
МАТЭРЫЯЛАЗНАЎСТВА.
§17.Валокны жывёльнага паходжання.
§18. Шарсцяныя і шаўковыя тканіны.
§19.Ткацкія перапляценні.
МАШЫНАЗНАЎСТВА.
§20. Рэгулятары швейнай машыны.
§21. Догляд швейнай машыны.
§22. Акантовачнае шво.
КАНСТРУЯВАННЕ I МАДЭЛІРАВАННЕ.
§23. Фіранкі.
§24. Матэрыялы для вырабу фіранак.
§25.Пабудова чарцяжа. Мадэліраванне швейнага вырабу.
§26. Вызначэнне расходу тканины.
ПАШЫЎ ВЫРАБУ.
§27. Падрыхтоўка тканіны і раскрой вырабу.
§28.Апрацоўка ніжняга і бакавых зрэзаў вырабу.
§29. Апрацоўка верхняга зрэзу вырабу.
§30. Вільготна-деплавая і канчатковаяе апрадоўка вырабу.
ЭСТЭТЫКА АДЗЕННЯ.
§31. Падбор выкрайкі з часопіса мод.
§32.Гатовая выкрайка і яе выкарыстанне.
ДОГЛЯД ВЫРАБАЎ З ТЭКСТЫЛЬНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ.
§33. Догляд вырабаў з шарсцяных і шаўковых тканін.
Раздзел 3. АСНОВЫ ДАМАВОДСТВА.
ЭСТЭТЫКА ЖЫЛЛЯ.
§34.Тэкстыль у інтэр’еры.
§35. Фітадызайн. Расліны ў інтэр’еры.
АЗЫ ГАСПАДАРАННЯ.
§36. Догляд тэкстыльных вырабаў у інтэр’еры.
АЗБУКА ЭТЫКЕТУ.
§37. Падарункі.
§Зв.Кветачны этыкет.
§39. Паводзіны ў гасцях.
Раздзел 4. АСНОВЫ ВЫРОШЧВАННЯ РАСЛІН.
§40. Газоны.
§41. Вырошчванне газонных траў.
§42. Кветнікі.
§43. Догляд кветнікаў.
ДАДАТАК.
Схемы прыгатавання страў да практычных работ раздзела «Работа з харчовымі прадуктамі».
Літаратура.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Працоўнае навучанне, Абслуговая праца, 7 клас, Сталярова С.І., 2015 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2024-11-21 01:24:10