Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020

Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020.

   Дарагія сябры! Вы прыступаеце да вывучэння завяр-шальнага раздзела школьнага курса біялогіі, прысвечанага агульным біялагічным заканамернасцям, характэрным для жывых сістэм рознага ўзроўню арганізацыі. Гэты раздзел біялогіі вельмі важны для фарміравання правільнага і цэ-ласнага ўяўлення пра законы існавання жыцця на Зямлі.
У межах дадзенага курса вы атрымаеце асновы экалагічных ведаў, а таксама ўяўленне пра размнажэнне і развіццё арганізмаў. Тэта дапаможа вам зразумець законы існавання жывой прыроды на ўзроўні асобных арганізмаў і надарганізменных біялагічных сістэм рознага ўзроўню арганізацыі.

Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020


Лімітуючыя фактары асяроддзя.
Зыходзячы з апісаных раней заканамернасцей уздзеяння фактараў асяроддзя на арганізм, можна прадбачыць рэакцыю арганізма на пэўную сілу ўздзеяння фактару. Аднак у прыродзе ўсе фактары асяроддзя ўздзейнічаюць на арганізм адначасова і з рознай сілай. Прычым сіла ўздзеяння асобнага фактару залежыць ад спалучэння і колькаснага значэння сілы ўздзеяння іншых фактараў.

Узаемадзеянне фактараў асяроддзя. У асяроддзі пражыван-ня экалагічныя фактары не толькі ўплываюць на арганізмы, але і ўзаемадзейнічаюць адзін з адным. Пры гэтым назіраецца ўзмацненне або аслабленне сілы ўздзеяння аднаго фактару пад уплывам іншага.

Высокую тэмпературу лягчэй пераносіць пры нізкай, а не высокай вільготнасці паветра. А пагроза абмаражэння вышэйшая на марозе з моцным ветрам, чым у бязветранае надвор’е. Такім чынам, адзін і той жа фактар у спалучэнні з іншымі аказвае неаднолькавае ўздзеянне на арганізм. I наадварот, адзін і той жа экалагічны эфект для арганізма можа быць дасягнуты рознымі шляхамі.

Змест.
Прадмова.
Як працаваць з вучэбным дапаможнікам.
Уводзіны.
Раздзел 1. Арганізм і асяроддзе.
§1. Агульныя ўласцівасці жывых арганізмаў.
§2. Паняцце пра асяроддзе пражывання і пра навакольнае асяроддзе. Фактары асяроддзя і іх класіфікацыя.
§3. Заканамернасці ўдзеяння фактараў асяроддзя на арганізм. Межы тры - ва ласці.
§4. Лімітуючыя фактары асяроддзя.
§5. Святло ў жыцці арганізмаў. Фотаперыяд і фотаперыядызм.
§6. Тэмпература як экалагічны фактар. Прыстасаванні раслін і жывёл да розных тэмпературных умоў асяроддзя.
§7. Вільготнасць як экалагічны фактар. Прыстасаванні раслін да рознага воднага рэжыму.
§8. Прыстасаванні жывых арганізмаў да сезонных рытмаў умоў асяроддзя пражывання.
§9. Паняцце пра асяроддзе жыцця. Воднае асяроддзе жыцця.
§10. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў вадзе.
§11. Наземна-паветранае асяроддзе жыцця. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў наземна-паветраным асяроддзі.
§12. Глебавае асяроддзе жыцця. Адаптацыі арганізмаў да жыцця ў глебе.
§13. Жывы арганізм як асяроддзе жыцця. Адаптацыі да жыцця ў іншым арганізме.
Раздзел 2. Чалавек у навакольным асяроддзі.
§14. Адаптацыя чалавека да змянення тэмпературных умоў.
§15. Інфекцыйныя захворванні чалавека.
§16. Ядавітыя грыбы.
§17. Ядавітыя расліны.
§18. Ядавітыя жывёлы.
§19. Лекавыя расліны і іх выкарыстанне чалавекам.
§20. Асноўныя хімічныя забруджвальнікі навакольнага асяроддзя.
§21. Уплыў электрамагнітнага забруджвання на чалавечы арганізм.
§22. Тэхнагенныя шум і вібрацыя — сучасныя крыніцы небяспекі для здароўя чалавека.
§23. Кампаненты ежы і іх функцыі.
§24. Роля харчовых дабавак у харчовай індустрыі.
§25. Шляхі забруджвання харчовых прадуктаў і кантроль іх бяспекі.
§26. Сертыфікацыя харчовых прадуктаў у Беларусі.
§27. Сучасныя ўпаковачныя матэрыялы.
§28. Транспарціроўка і захоўванне прадуктаў харчавання.
Раздзел 3. Размнажэнне і індывідуальнае развіццё арганізмаў.
§29. Тыпы размнажэння. Спосабы бясполага размнаження.
§30. Паняцце палавога размнажэння і палавога працэсу.
§31. Асемяненне і апладненне ў жывёл. Спосабы палавога размнажэння ў жывёл.
§32. Чаргаванне спосабаў размнажэння і пакаленняў у жыццёвым цыкле раслін.
§33. Антагенез жывёл. Эмбрыянальнае развіццё арганізмаў.
§34. Постэмбрыянальнае развіццё арганізмаў.
§35. Антагенез чалавека.
Раздзел 4. Від і папуляцыя.
§36. Від — біялагічная сістэма. Крытэрыі віду.
§37. Паняцце папуляцыі. Уласцівасці папуляцыі.
§38. Структура папуляцыі.
§39. Механізмы захавання і падтрымання ўласцівасцей і структуры папуляцый.
Раздзел 5. Экасістэма — асноўная адзінка біясферы.
§40. Біяцэноз і біятоп. Сувязі арганізмаў у біяцэнозах.
§41. Тыпы біятычных узаемаадносін арганізмаў у біяцэнозах.
§42. Відавая структура біяцэнозу.
§43. Прасторавая структура біяцэнозу.
§44. Экасістэма. Біягеацэноз.
§45. Ланцугі і сеткі харчавання. Трафічныя ўзроўні.
§46. Экалагічныя піраміды. Правіла Ліндэмана.
§47. Біямаса і прадукцыйнасць экасістэм.
§48. Дынаміка экасістэм. Паняцце экалагічнай сукцэсіі.
§49. Аграэкасістэмы і іх асаблівасці. Разнастайнасць аграэкасістэм.
Раздзел 6. Біясфера — жывая абалонка Зямлі.
§50. Біясфера і яе межы.
§51. Кампаненты біясферы.
§52. Функцыі жывога рэчыва.
§53. Кругаварот рэчываў у біясферы.
§54. Паняцце пра эвалюцыю і стабільнасць біясферы.
Раздзел 7. Чалавек і біясфера.
§55. Экалагічныя праблемы лесу, сельскай гаспадаркі і горада.
§56. Прычыны страты біялагічнай разнастайнасці.
§57. Шляхі захавання біяразнастайнасці.
§58. Спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі.
Слоўнік асноўных тэрмінаў і паняццяў.



Бесплатно скачать электронную книгу в удобном формате, смотреть и читать:
Скачать книгу Біялогія, 10 класс, Маглыш С.С., Краўчанка В.А., Даўгун Т.Я., 2020 - fileskachat.com, быстрое и бесплатное скачивание.

Скачать pdf
Ниже можно купить эту книгу по лучшей цене со скидкой с доставкой по всей России.Купить эту книгу



Скачать - pdf - Яндекс.Диск.
Дата публикации:





Теги: :: :: :: :: ::


Следующие учебники и книги:
Предыдущие статьи:


 


 

Книги, учебники, обучение по разделам




Не нашёл? Найди:





2021-10-20 23:16:17