Фрагмент из книги:
Раніцай неба цёмныя хмары аблажылі. Дожджык зацерусіў. Сядзіць Міхаська ля акна, глядзіць, як па двары празрыстымі ножкамі дождж танцуе, і ледзь не плача.
Дзед убачыў, што ўнук замаркоціўся, падышоў да яго і кажа:
— Не хвалюйся, унучак. Цёплы дожджык вясною ніколі не шкодзіць. Траўка хутчэй расці пачне. Ведаеш, як гавораць пра такую пару года?
Два дажджы ў маі — і не дбай аб ураджаі. А грыбы нікуды ад нас не падзенуцца, толькі яшчэ больш падрастуць.








