Обучалка в Телеграм

Васюковіч

Беларуская мова, 9 клас, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., 2019

Беларуская мова, 9 клас, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., 2019.

Фрагмент из книги:
Пад сінтаксічнымі сінонімамі разумеюцца розныя па будове, але блізкія па сэнсе сінтаксічныя адзінкі. Прыклады сінтаксічных сінонімаў:
а) сінонімы-словазлучэнні: варэнне са сліў — слівавае варэнне;
б) сінонімы — розныя віды двухсастаўных сказаў: Хто не любіць глядзець мультфільмы?! — Усе любяць глядзець мультфільмы;
в) сінонімы — простыя і складаныя сказы: Пачутае ўразіла мяне. — Тое, што я пачуў, мяне ўразіла;
г) сінонімы — дзеепрыметнікавыя, дзеепрыслоўныя звароты і даданыя часткі складаных сказаў: Вывучыўшы ўрокі, Марына вырашыла дапамагчы маці прыгатаваць вячэру. — Калі Марына вывучыла ўрокі, яна вырашыла дапамагчы маці прыгатаваць вячэру.

Беларуская мова, 9 клас, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., 2019
Скачать и читать Беларуская мова, 9 клас, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., 2019
 

Беларуская мова, 11 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2021

Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2021.

Фрагмент из книги:
Мова — найважнейшы сродак зносін (узаемаадносін) паміж людзьмі, бо менавіта праз мову (у параўнанні з іншымі сродкамі — мімікай, жэстамі, музыкай, жывапісам) чалавек найболын поўна выяўляе сябе, свой унутраны свет. Асноўная функцыя мовы — камунікатыўная, або функцыя зносін.
Мова — гэта арганізаваная сістэма лінгвістычных сродкаў. Мова ёсць сістэма знакавая. Кожны моўны знак, як і любы іншы, нясе інфармацыю, мае форму і змест (напрыклад, слова, сказ, тэкст). Моўная сістэма складаецца з мноства адзінак (гу-каў, марфем, слоў, словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў) і правіл іх спалучэння. Усе гэтыя элементы моўнай сістэмы знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўтвараюць цэласнае адзінства, сукупнасць лагіч-ных і граматычных сродкаў для выказвання думак і наладжвання ўзаемаадносін паміж людзьмі.

Беларуская мова, 11 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2021
Скачать и читать Беларуская мова, 11 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2021
 

Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2020

Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2020.

Фрагмент из книги:
Людзі не могуць існаваць без мовы. З яе дапамогай пазнаю´ць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні авалодваць ведамі, ні нават думаць нельга без мовы, якая дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі з сябрамі, бацькамі, настаўнікамі, знаёмымі і незнаёмымі. Усё гэта адбыва ец ца ў людской супольнасці — грамадстве, у працэсе маўленчай дзейнасці чалавека, якая ўключае ў сябе гаварэнне, успрыманне і разуменне прачытанага (чытанне) ці пачутага (аўдзіраванне), а таксама
пісьмо. Іншымі словамі, мова — гэта сістэма адзінак (словы, грама тычныя формы і інш.), з дапамогай якіх людзі ўступаюць у сура змоўніцтва паміж сабой, г. зн. уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці.

Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2020
Скачать и читать Беларуская мова, 10 класс, Валочка Г.М., Васюковіч Л.С., Зелянко В.У., 2020