У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі. Нагадаем, біялогія (ад грэч. біяс — жыццё і логас — вучэнне) — тэта навука пра жыццё, пра жывую прыроду.
Вам трэба будзе вывучыць будову і жыццядзейнасць бактэрый, пратыстаў, грыбоў і раслін, асаблівасці іх размнажэння і развіцця, пазнаёміцца з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзесяць глаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю аб тым, пра што вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Главы складаюцца з параграфаў.








