Фрагмент из книги:
Жыў некалі на свеце адзін музы΄ка. Пачаў ён іграць яшчэ змалку. Бывала, пасучы΄ валоў, зробіць з лазы дудачку ды як зайграе, дык валы ску΄бці траву перастаюць — натапыраць вушы ды слухаюць. У лесе птушкі прыціхнуць, нават жабы ў балоце не крумкаюць.
Паедзе на начлег — там весела: хлопцы і дзяўчаты пяюць, жартуюць — ведама, маладосць. А ноч цёплая, аж па΄рыць. Любата.
