Дарагія сябры! Перш чым пачынаць працаваць з дапаможнікам, уважліва азнаёмцеся з яго зместам. Кніга складаецца з дзвюх частак, у кожнай з якіх — па два вялікія раздзелы. Раздзелы падзяляюцца на параграфы, якія змяшчаюць некалькі пунктаў, абазначаных лічбамі. Дапаможнік пачынаецца з «Уводзін». Там даюцца агульныя звесткі пра гісторыю Беларусі ў старажытнасці і Сярэднявеччы, пра асноўныя крыніцы, з якіх мы даведаліся аб тых далёкіх часах.








