Iнфарматыка, Вучэбны дапаможнік для 10 класа, Котаў У.М., Лапо А.І., Быкадораў Ю.А., Вайцеховіч А.М., 2020.
Дарагія старшакласнікі! Мы жывём у час хуткіх змен, калі інфарматыка становіцца найважнейшым складальнікам усёй сістэмы навуковага пазнання, вызначае шляхі фарміравання інфармацыйнага грамадства, заснаванага на ведах. У інфарматыцы вылучаюць такія раздзелы, як тэарэтычная і прикладная інфарматыка. У вучэбным курсе прадстаўлены абодва гэтыя раздзелы. Тэарэтычная інфарматыка — фундаментальны складальнік інфарматыкі як вучэбнага прадмета. Агульныя заканамернасці працякання інфармацыйных працэсаў, асноўныя паняцці логікі, тэорыя алгарытмаў і мовы праграміравання — раздзелы, якія дазваляюць развіваць у навучэнцаў лагічнае і алгарытмічнае мысленне, выхоўваць інфармацыйную культуру, фарміраваць навуковы светапогляд.
