У друкаваным варыянце вучэбнага дапаможніка змяшчаюцца главы «Уводзіны ў аб’ектна-падзейнае праграміраванне», «Асновы вэб-канструявання» і «Інфармацыйныя тэхналогіі ў грамадстве». Глава «Камп’ютарнае мадэляванне» прадстаўлена ў электронным дадатку да вучэбнага дапаможніка. Акрамя таго, у электронным дадатку змяшчаецца альтэрнатыўны варыянт для вывучэння тэмы «Уводзіны ў аб’ектна-падзейнае праграміраванне» ў асяроддзі праграміравання Delphi, якое з’яўляецца прафесійным асяроддзем хуткай распрацоўкі дадаткаў з аконным інтэрфейсам. Дадзеная магчымасць дазволіць убачыць, што адно і тое ж заданне можа быць рэшана з выкарыстаннем розных інструментаў. Матэрыялы вучэбнага дапаможніка падзелены на дзве калонкі. Колер фону дапаможа вам разабрацца ў прызначэнні змешчанай на ім інфармацыі.








