Все для школьников, студентов, учащихся, преподавателей и родителей - Обучалка - Obuchalka.org

Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 1, Жуковіч М.В., 2016

02.10.21 16:59
Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 1, Жуковіч М.В., 2016.

   Мы пазнаёмімся з цікавымі і павучальнымі творамі беларускіх аўтараў пра важнасць стараннай вучнёўскай працы, пра ролю кніг у жыцці чалавека.
Мы будзем вучыцца:
вызначаць у творах дзей|ных асоб і выказваць свае адносіны да іх;
вызначаць настрой паэтычных твораў.
Мы навучымся:
выразна чытаць асобныя тэксты па ролях;
разумець, чаму вучыць нас пэўны вывучаны твор.

Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 1, Жуковіч М.В., 2016
Скачать и читать Лiтературнае чытанне, 2 класс, Частка 1, Жуковіч М.В., 2016
 

Хімія, 9 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Васілеўская А.І., 2019

02.10.21 16:45
Хімія, 9 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Васілеўская А.І., 2019.

   Вы працягваеце сваё падарожжа па дзіўнай краіне пад назвай Хімія. Вы ўжо асвоілі асновы мовы гэтай навукі, даведаліся пра розныя хімічныя рэчывы і іх уласцівасці, а галоўнае, зразумелі, што хімія — гэта навука пра хімічныя ператварэнні рэчываў, якая вывучае самыя разнастайныя хімічныя працэсы.
У курсе хіміі 9-га класа перад вамі раскрыецца дзіўны свет неарганічных рэчываў. Вы пазнаёміцеся з хіміяй неметалаў і металаў, вывучыце фізічныя і хімічныя ўласцівасці простых рэчываў і найважнейшых злучэнняў, а таксама іх практычнае ўжыванне. Пры гэтым вам давядзецца пазнаёміцца з асобым класам злучэнняў вугляроду — з арганічнымі рэчывамі. Вы даведаецеся пра асаблівасці гэтых рэчываў і іх ролю ў навакольным свеце, у жыцці і дзейнасці чалавека.

Хімія, 9 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Васілеўская А.І., 2019
Скачать и читать Хімія, 9 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Васілеўская А.І., 2019
 

Хімія, 8 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2018

02.10.21 15:57
Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2018.

   У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне курса хіміі, з асновамі якога пазнаёміліся ў 7-м класе. Вам трэба будзе вывучыць уласцівасці найважнейшых класаў неарганічных злучэнняў — аксідаў, кіслот, асноў і солей. Вы пазнаёміцеся з перыядычным законам і перыядычнай сістэмай хімічных элементаў, з будовай атамаў. Вы даведаецеся шмат цікавага аб хімічнай сувязі, акісляльна-аднаўленчых рэакцыях і аб растворах. Гэтыя веды паслужаць падмуркам для далейшага вывучэння хіміі.


Хімія, 8 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2018
Скачать и читать Хімія, 8 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2018
 

Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017

02.10.21 15:42
Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017.

   У гэтым годзе вы пачынаеце вывучэнне новага школьнага прадмета — хіміі. Тэта вельмі цікавая навука, якая дапаможа вам правільна разумець навакольны свет і тлумачыць розныя з’явы, якія адбываюцца навокал. Яна дасць вам адказы на многія пытанні і пашырыць ваш кругагляд.
Ці з’яўляюцца для вас новымі словы хімія, хімічны? Вядома ж, не! Вы ўжо чулі іх дома, у школе, па тэлебачанні. Тэта сведчыць аб тым, што хімія і ўсё, што з ёй звязана, стала неад’емнай часткай жыцця чалавека, яго паўсядзённай дзейнасці.

Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017
Скачать и читать Хімія, 7 класс, Шымановіч I.Я., Красіцкі В.А., Сячко В.I., Хвалюк В.М., 2017
 

Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020

02.10.21 15:27
Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020.

   У дадзенай кнізе мы працягнем нашу размову пра чалавека, грамадства і дзяржаву. У мінулым годзе асноўны акцэнт рабіўся на вывучэнне свайго ўнутранага свету, міжасобасных адносін, узаемадзеяння з дзяржавай, дыялогу культур. Мы з вамі паглыбляліся ў свет уласных унутраных перажыванняў, спрабавалі навучыцца чуць сябе, разумець людзей, якія знаходзяцца побач. Тэта дазволіла нам адчуць дачыненне да спраў і клопату сваёй сям’і, калектыву, грамадства, дзяржавы, зразумець і ўзяць на сябе ўласную адказнасць за мір і згоду на Зямлі, бяспечнае існаванне.

Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020
Скачать и читать Грамадазнаўства, 10 класс, Данілаў А.М., Палейка А.А., Кушнер Н.В., 2020
 

Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016

02.10.21 11:46
Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016.

   Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі.
З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца на асноўны і дадатковы. Асноўны ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння і засваення. Асобым шрыфтам выдзелены новыя словы: важнейшыя — паўтлустым курсівам, астатнія — курсівам. Умоўныя абазначэнні дапамогуць арыентавацца ў выкарыстанні разнастайных крыніц гістарычнай інфармацыі. Табліца «Асноўныя падзеі гісторыі Сярэдніх вякоў» у канцы вучэбнага дапаможніка дапаможа запомніць найбольш значныя падзеі і параўнаць іх адну з другой. Карты дадуць магчымасць вызначыць месца гістарычных падзей, тэрыторыі сярэдневяковых дзяржаў. Яркія і маляўнічыя ілюстрацыі дапоўняць расказ пра мінулае.

Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016
Скачать и читать Гісторыя Сярэдніх вякоў, 6 клас, Фядосік В.А., Цемушаў С.М., 2016
 

Геаметрыя, 9 клас, Казакоў В.У., 2019

02.10.21 11:36
Геаметрыя, 9 клас, Казакоў В.У., 2019.

   Сябры, у 9-м класе вы скончыце знаёмства з планіметрыяй (раздзелам геаметрыі, які вывучае фігуры на плоскасці) і прадэманструеце свае веды на экзамене. Каб атрымаць добры вынік, вам неабходна будзе паўтарыць усё, што было вывучана ў 7-м і 8-м класах, і паспяхова засвоіць матэрыял 9-га класа.

Геаметрыя, 9 клас, Казакоў В.У., 2019
Скачать и читать Геаметрыя, 9 клас, Казакоў В.У., 2019
 

Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017

02.10.21 11:25
Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017.

   Геаметрыя ўзнікла ў глыбокай старажытнасці і лічыцца адной з першых навук. З’яўленне геаметрычных ведаў звязана з практычнай дзейнасцю людзей. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы «геаметрыя» абазначае «вымярэнне зямлі». Некаторыя геаметрычныя факты сустракаюцца ўжо ў вавілонскіх клінапісных таблічках і егіпецкіх папірусах (3-е тысячагоддзе да н. э.). Старажытныя грэкі надавалі вялікую ўвагу вывучэнню геаметрыі. Імёны такіх вучоных, як Эўклід, Архімед, Піфагор назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю чалавечага мыслення. На акадэміі старажытнагрэчаскага філосафа Платона быў выбіты надпіс: «Ды не ўвойдзе сюды той, хто не ведае геаметрыі». Адукаваны чалавек абавязаны быў ведаць геаметрыю.

Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017
Скачать и читать Геаметрыя, 7 клас, Казакоў В.У., 2017
 
Cтраница 3153 из 13407

RSS лента ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, наука и обучение, презентации, словари, все для преподавателей, школьников 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10 и 11 класса и студентов. А ты НАШОЛ то, что тебе нужно?Подписаться на RSS ленту ГДЗ, ЕГЭ, ГИА, подготовка к экзаменам, книги, готовые домашние задания, наука и обучение, анекдоты, презентации, словари, все для преподавателей, школьников для всех классов и студентов всех курсов. А ты Нашёл то, что тебе нужно?