Вы працягваеце заняткі працоўным навучаннем. У 5-м класе вы пазнаёміліся з абсталяваннем сталярнай і слясарнай майстэрні, даведаліся, як атрымліваюць драўніну і метал, навучыліся ствараць вырабы з драўніны і дроту. У 6-м класе вы пашырыце свае веды пра ўласцівасці драўніны, драўняныя пароды, вытворчасць піламатэрыялаў. Азнаёміцеся з атрыманнем тонкаліставога металу, яго відамі і ўласцівасцямі. Даведаецеся пра тэхналогіі, інструменты і прыстасаванні для апрацоўкі піламатэрыялаў і тонкаліставога металу. Зможаце адрамантаваць выведзены са строю малаток або гаспадарчы інвентар. Навучыцеся самастойна праектаваць і ствараць вырабы, якія зможаце падарыць сваім сябрам і родным. Пазнаёміцеся з прафесіямі людзей, што працуюць у розных сферах вытворчасці.








