Па гэтым вучэбным дапаможніку вы працягнеце знаёміцца з выразнымі сродкамі розных відаў выяўленчага мастацтва. На яго старонках вы знойдзеце інфармацыю пра тое, як выконваць кампазіцыі рознымі мастацкімі матэрыяламі.
Навучыцда аналізаваць ілюстрацыі вам дапамогуць умоўныя абазначэнні. Яны пазначаюць спосабы вырашэння выяўленчых задач (форма, прапорцыі, кампазіцыя, колер). Як вырашаюцда гэтыя задачы, павінен ведаць нават мастак-пачат-ковец. Дзякуючы набытым навыкам вы зможаце раскрыць сакрэты стварэння любога мастацкага твора.
Смела адкрывайце для сябе цудоўны свет мастацтва! Вучыцеся маляваць, ляпіць, канструяваць, бачыць усё вачыма сапраўднага мастака. I тады на творчым шляху ў вас не будзе ніякіх перашкод.
