Наша пазнанне літаратуры працягваецца... Вы даведаліся пра асаблівасці літаратуры як мастацтва, пра яе месца сярод іншых відаў мастацкай творчасці. Вы таксама мелі магчымасць параўнаць творы мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, мастацкай літаратуры і навукі (гісторыі) і зразумець, што іх аўтары карыстаюцца словам, сродкамі мовы, але робяць гэта па-свойму, так, як дыктуюць законы таго ці іншага віду мастацтва ці пэўнай галіны навукі. Вам несумненна запомніліся творы пра герояў, якіх прырода надзяліла незвычайнымі здольнасцямі — талентам. Менавіта з такіх людзей і вырастаюць стваральнікі мастацтва: кампазітары, пісьмен нікі, артысты.
