Паважаныя дзевяцікласнікі! У гэтым годзе вы пачняце вывучэнне гісторыі Навейшага часу. Яна ахоплівае перыяд з моманту заканчэння Першай сусветнай вайны ў 1918 г. да цяперашняга часу. Гэтая эпоха насычана падзеямі, якія карэнным чынам змянілі аблічча свету і шмат у чым вызначылі сучаснае сусветнае развіццё. Вучэбны дапаможнік складаецца з дзвюх частак, якія адпавядаюць двум асноўным перыядам навейшай гісторыі. Кожная частка пачынаецца з параграфа, у якім даецца агульнае ўяўленне аб асноўных напрамках развіцця свету ў міжваенны перыяд і пасля Другой сусветнай вайны.
