Новы вучэбны прадмет «Грамадазнаўства», з якім вы пачынаеце знаёміцца з гэтага навучальнага года, — тэта ўводзіны ў мастацтва жыць у сучасным грамадстве. Ён канцэнтруе вашу ўвагу на даследаванні ўнутранага свету чалавека, міжасобасных адносінах, узаемадзеянні з дзяржавай, дыялогу культур. Ён так-сама вельмі важны для зносін з аднагодкамі, вучыць смела прымаць новаўвядзенні, не баяцца невядомага, самастойна выбіраць і будаваць сваю кар’еру.


