У гэтым навучальным годзе вам давядзецца ўзысці на першую прыступку навуковай лесвіцы, якая называецца «фізіка». Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з мноствам цікавых з’яў, якія адбываюцца вакол вас, і зможаце растлумачыць, як працуюць розныя машыны і механізмы; чаму тэмпература вады на дне вадаёма ў самы модны мароз +3—4 градусы; чаму па мабільным тэлефоне і скайпе можна з любога месца пагаварыць з бацькамі і сябрамі.
Вывучаючы фізіку, вы пазнаёміцеся з рознымі вымяральнымі прыборамі, адзінкамі вымярэння, навучыцеся самастойна вымяраць і ацэньваць дакладнасць вымярэнняў. У далейшым гэтыя ўменні спатрэбяцца вам пры вывучэнні не толькі фізікі, але і іншых прадметаў.
