Біялогія, 8 класс, Бядарык І.Г., Бядарык А.Я., Іваноў У.М., 2018.
У гэтым навучальным годзе на ўроках біялогіі вы працягнеце знаёміцца з жывымі арганізмамі і іх узаемадзеяннем з навакольным асяроддзем. У восьмым класе вы вывучыце новы цікавы раздзел бія-логіі — заалогію — навуку пра жывёл.
Вам трэба будзе пазнаёміцца з будовай і асаблівасцямі жыццядзейнасці жывых арганізмаў царства Жывёлы, з разнастайнасцю відаў жывых арганізмаў, іх значэннем у прыродзе і жыцці чалавека.
Вучэбны дапаможнік уключае дзевяць раздзелаў. Прыступаючы да вывучэння главы, прачытайце ўводны тэкст і інфармацыю пра тое, аб чым вы даведаецеся і чаму навучыцеся. Раздзелы складаюцца з параграфаў.