Геаграфія, Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету, 10 клас, Анціпава К.А., Гузава В.М., 2020.
Вы прыступаеце да вывучэння асноўнага школьнага курса па сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Ён называецца «Сацыяльна-эканамічная геаграфія свету» і цесна звязаны з ведамі, якія вы атрымалі раней. Вы вывучылі пачатковы курс сацыяльна-эканамічнай геаграфіі і ведаеце асновы геаграфіі насельніцтва. Вы атрымалі веды аб рэгіёнах, краінах свету — аб іх прыродных рэсурсах, гаспадарцы і яе спецыялізацыі, асноўных эканамічных цэнтрах. Вы навучыліся адрозніваць краіны па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця. Вучэбная дысцыпліна «Геаграфія Беларусі» таксама ўзбагаціла вас ведамі па эканамічнай геаграфіі. Цяпер кожны з вас зможа расказаць пра асаблівасці насельніцтва нашай краіны, з якіх галін і відаў эканамічнай дзейнас-ці складваецца наш гаспадарчы комплекс, і растлумачыць, чаму склалася такая спе-цыялізацыя. А выкарыстоўваючы геаграфічныя карты, вы ўжо ўпэўнена пракладаеце маршруты з адной вобласці ў іншую і ведаеце, дзе і якія размешчаны гарады, асноў-ныя эканамічныя цэнтры і галоўныя транспартныя артэрыі. Усе гэтыя веды спатрэбяцца і дапамогуць нам пры вывучэнні сацыяльна-эканамічнай геаграфіі свету.