Гісторыя Беларусі са старажытных часоу да канца XVIII ст., для 10-га класа, Белазаровiч В.А., Кудрауцава С.А., Любы А.У., 2020.
У 10-м класе вы зноў звяртаецеся да надзвычай цікавага і складанага перыяду гісторыі Беларусі: са старажытных часоў да канца XVIII ст. Шмат падзей, якія адбыліся ў тэты перыяд, сталі прадметам навуковых спрэчак, бо не ўсё пакуль канчаткова высветлена, не на ўсе пытанні можна даць вычарпальныя адказы. Але вам неабходна дасканала вывучыць і зразумецьтое, штоадбывалася ў гэты час,— зразумець настолькі, каб засвоіць урокі, дадзеныя гісторыяй, і засцерагчыся ад паўтарэння зробленых памылак у будучым.