Шаноўныя васьмікласнікі! У 8-м класе вы працягнеце вывучаць гісторыю Новага часу і пазнаёміцеся з другім перыядам гэтай гістарычнай эпохі, які ахоплівае XIX — пачатак XX ст. Пачынаецца ён напалеонаўскімі войнамі і завяршаецца Першай сусветнай вайной 1914—1918 гг. Вучэбны дапаможнік складаецца з пяці раздзелаў: «Заходняя Еўропа», «Краіны Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі», «Расійская імперыя. Славянскія краіны», «Краіны Азіі і Афрыкі», «Першая сусветная вайна». Яны, у сваю чаргу, падзяляюцца на параграфы.
